Дакументальная выстава «Гэтых дзён не змоўкне слава» ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
7 мая 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Гэтых дзён не змоўкне слава», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, прымеркаваная да Дня Вялікай Перамогі.
На выставе Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь прадстаўлены ўнікальныя дакументы: загады Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР); картсхемы; дыяграмы; шыфртэлеграмы; данясення; справаздачы партызанскіх брыгад і атрадаў аб праведзеных баявых аперацыях, загады камандавання, у якіх адлюстравана дзейнасць па планаванні і правядзенні баявых аперацый; прыклады масавага гераізму, праяўленыя ў баях; матэрыялы аб рабоце эвакашпіталяў і аб ходзе размініравання прадпрыемстваў БССР; статыстычныя дадзеныя аб стратах у вайне ; даведкі аб вырабленых ўзнагароджаннях ордэнамі і медалямі СССР, і іншыя дакументы.
Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Верамейчык азнаёміла супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з дакументальнай выставай.
![]() |
1. Афіша выставы «Гэтых дзён не змоўкне слава» |
![]() |
2. Дакументальная выстава «Гэтых дзён не змоўкне слава» |
![]() |
3. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
4. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
5. Архіўныя дакументы на выставе |
![]() |
6. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Верамейчык знаёміць наведвальнікаў з архіўнымі дакументамі |
![]() |
7. Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
8. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з выставай |
![]() |
9. Архіўныя дакументы на выставе |