7 траўня 2025 г. на Вайсковых могілках г.Мінска ў рамках патрыятычнай акцыі «Народнае ўскладанне» адбылося мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

У акцыі прынялі ўдзел: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дэпартамента Ю.А.Задзіран, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў рэспубліканскіх дзяржаў.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да Стэлы салдат і партызанаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі памяць савецкіх воінаў, партызан, падпольшчыкаў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі.

Выступаючы перад прысутнымі, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў адзначыў, што 9 траўня – святы дзень для людзей усіх пакаленняў. Гэта свята, якое спалучыла ў сабе радасць і скруху, гонар за нашу гісторыю і шчыры смутак аб шматлікіх ахвярах вайны.

А.Л.Воінавым таксама адзначана, што Захадам прыкладаюцца намаганні, каб укараніць гістарычнае невуцтва, узмацніць супрацьстаянне народаў, пасеяць варожасць і недавер паміж людзьмі. З гістарычнай памяці ўсяляк сціраюцца ўспаміны аб савецкім салдаце як вызваліцелі і выратавальніку народаў Еўропы. Спробы гэтых «рэвізій» разбіваюцца аб глыбокую навуковую аргументацыю беларускіх і расійскіх архівістаў, навукоўцаў і ўстойлівае непрыманне грамадствам псеўдагістарычных гіпотэз.

У архіўных установах не спыняецца работа па выяўленні новых дакументаў, якія дапаўняюць і ўдакладняюць гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны.

На аснове архіўных матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь архівістамі выдаюцца кнігі, ствараюцца дакументальныя фільмы, рыхтуюцца і прэзентуюцца выстаўкі. Яны дазваляюць данесці да гледача і чытача важныя гістарычныя падзеі і нашыя каштоўнасці.

Намі на сістэмнай аснове праводзіцца работа з моладдзю ў рамках розных форумаў, мерапрыемстваў, акцый, якая фарміруе вельмі важны працэс па захаванні гістарычнай памяці, а таксама выхаванні ў грамадстве грамадзянскасці, патрыятызму і павазе да гераічнага мінулага.

І гэтую працу мы працягнем. Бо менавіта гістарычная памяць – маральны стрыжань грамадства, які ўмацоўвае сувязь паміж пакаленнямі ва ўмовах глабальнай нестабільнасці.

Мы зробім усё магчымае для захавання нашай Вялікай Перамогі!

 

1. Удзельнікі акцыі «Народнае ўскладанне», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
2. Удзельнікі акцыі «Народнае ўскладанне», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
3. Удзельнікі акцыі «Народнае ўскладанне», прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне