Аб правядзенні круглага стала ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

24 красавіка 2025 года у Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці адбылося мерапрыемства ў фармаце круглага стала, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённага метадычнага аб’яднання завучаў пачатковых класаў устаноў адукацыі Ленінскага раёна г.Брэста пры ДУ «Навучальна-метадычны кабінет Ленінскага раёна г.Брэста».

Дырэктар архіва Ганна Карапузава расказала пра гісторыю архіва, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад і змест дакументаў, якія захоўваюцца ў ім.

З удзельнікамі мерапрыемства была абмеркавана тэма ролі архіва і архіўных дакументаў у адукацыйным працэсе, асаблівы акцэнт быў зроблены на дакументах перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, гасцям быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Падчас экскурсіі па архіве педагогі змаглі бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй архівіста, умовамі захоўвання архіўных дакументаў.

 

1. Дырэктар архіва Ганна Карапузава расказвае пра напрамкі дзейнасці архіва
2. Падчас мерапрыемства
3. Падчас прагляду дакументальнага фільма
4. Экскурсія па архівасховішчы
5. У лабараторыі па рамонце і рэстаўрацыі архіўных дакументаў