Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў міжнародным навуковым мерапрыемстве «Перамога адна на ўсіх»

24 красавіка 2025 года адбылося міжнароднае навуковае мерапрыемства «Перамога адна на ўсіх», прысвечанае 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Суарганізатарамі творчай пляцоўкі для віртуальных зносін гісторыкаў Расіі і Беларусі выступілі кафедра філасофіі і гісторыі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта інжынерных тэхналогій і кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і кафедра фізічнай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.

У дыялогу прынялі ўдзел гісторыкі з Масквы, Варонежа, Самары, Арэнбурга, Мінска і Магілёва. З дакладам на тэму «Абарона г.Магілёва 1941 года ў эпоху камемарацыі: аб’екты, акторы і формы» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.

На фота: Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў выступае з дакладам на міжнародным навуковым мерапрыемстве «Перамога адна на ўсіх»