Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

24 красавіка 2025 года напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі інфармацыйнае мерапрыемства з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для вучняў 10-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №36 г.Гомеля імя і.Мележа».

У ходзе мерапрыемства для навучэнцаў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Перад пачаткам паказу дзецям расказалі пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра якія распавядаецца ў фільме, пра подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа, які наблізіў Вялікую Перамогу.

 

1. Дырэктар архіва Жинева Ірына Уладзіміраўна з уступным словам перад пачаткам фільма
2. Навучэнцы ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя і. Мележа» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя і. Мележа» падчас мерапрыемства