Наведванне супрацоўнікамі Магілёўскай мытні ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» працягвае цыкл мерапрыемстваў для супрацоўнікаў устаноў і прадпрыемстваў у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў». 22 красавіка 2025г. з экскурсіяй архіў наведалі супрацоўнікі Магілёўскай мытні. Экскурсія пачалася з наведвання архівасховішча, знаёмства з відамі дакументаў і ўмовамі іх захоўвання. Затым гасцям была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная гісторыі Магілёва перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення горада. Экскурсія працягнулася наведваннем сектара па аблічбоўцы архіўных дакументаў, дзе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі ўбачыць працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і тэхнічныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для гэтага. У актавай зале архіва для работнікаў мытні была падрыхтавана выстава найбольш цікавых архіўных дакументаў. Вялікую цікавасць у гасцей выклікалі матэрыялы, прысвечаныя трагічнаму перыяду нацысцкай акупацыі Магілёва.
Напрыканцы мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).
![]() |
1. Супрацоўнікі Магілёўскай мытні падчас наведвання архівасховішча. |
![]() |
![]() |
2-3. Азнаямленне з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
4. Удзельнікі экскурсіі знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў. |
![]() |
5. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». |