Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
21 красавіка 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Подзвігу народа жыць у стагоддзях». Перад калектывам НАРБ выступіў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён расказаў аб укладзе беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і аб захаванні гістарычнай памяці аб падзеях 1941-1945 гг.
Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні С.В.Кулінок звярнуў на моладзь архіва. Ён падзякаваў ім за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву і адзначыў іх уклад у справу захавання гістарычнай памяці.
Таксама ў рамках Адзінага дня інфармавання адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.
![]() |
1. Адзіны дзень інфармавання «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» |
![]() |
2. Прывітальнае слова дырэктара НАРБ А.К.Дземянюка |
![]() |
3. Выступленне намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
4. Прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |
![]() |
5. Калектыў НАРБ падчас прагляду кінафільма |