У БелНДІДАС выйшлі «Методические рекомендации по разработке и применению перечней документов с указанием сроков хранения»
Метадычныя рэкамендацыі вызначаюць парадак распрацоўкі, ўстанаўлення (зацвярджэння), падтрымання ў актуальным стане, адмены, прымянення пералікаў тыпавых дакументаў, ведамасных пералікаў дакументаў і пералікаў дакументаў недзяржаўных арганізацый з указаннем тэрмінаў захоўвання. Раскрываюцца прызначэнне і сфера распаўсюджвання розных відаў пералікаў, вызначаюцца класіфікацыйныя схемы, якія выкарыстоўваюцца пры іх распрацоўцы, звеннасць пералікаў, парадак вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў і інш.
Прызначаны для арганізацый усіх форм уласнасці і арганізацыйна-прававых форм.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 15 руб. 20 кап., з перасылкай па пошце – 18 руб. 75 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
![]() |
Метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы і прымяненні пералікаў дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання |