Аб удзеле намесніка дырэктара НАРБ у Міжнародным круглым стале ў Полацку
17-18 красавіка ў Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся III Міжнародны круглы стол «Забыццю не падлягае», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарам форуму выступіў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт ім.Еўфрасінні Полацкай, а адным з суарганізатараў – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з Беларусі, а таксама спецыялісты з Масквы і Санкт-Пецярбурга.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форуму звярнуўся рэктар універсітэта, к.п.н., дацэнт Ю.Я.Раманоўскі. Ён падкрэсліў важнасць правядзення дадзенага круглага стала на сістэмнай аснове, а таксама звярнуў увагу на актыўны ўдзел студэнцкай моладзі ў мерапрыемстве і яе цікавасць да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.і.н. С.У.Кулінок у сваім прывітальным слове адзначыў цеснае супрацоўніцтва архіва і Полацкага ўніверсітэта ў арганізацыі навуковых форумаў, выставачных і выдавецкіх праектаў. Таксама ён уручыў Ганаровую грамату НАРБ прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, к.і.н., дацэнту А.І.Корсак.
У рамках дыялогавай пляцоўкі «Нацысцкі генацыд беларускага народа: гістарычнае асэнсаванне і судовая практыка» эксперты, якія займаюцца праблемамі вывучэння Вялікай Айчыннай вайны, захавання гістарычнай памяці і ўдзельнічаюць у расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народа, паднялі важныя пытанні: выкарыстанне тэрміналагічнага і паняційнага апарату; верыфікацыя архіўных крыніц і іх увядзенне ў навуковы абарот і захаванне гістарычнай памяці.
У рамках круглага стала адбылася адкрыццё перасоўнай планшэтнай выставы «Памяць патрэбна жывым!», прысвечаную трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выставу прадставілі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце А.І.Корсак і намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок.
На стэндах прадстаўлены афіцыйныя дакументы, прадастаўленыя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, а таксама фатаграфіі і статыстычныя дадзеныя, якія даюць магчымасць глыбей зразумець наступствы акупацыі, калі многія гарады і вёскі былі знішчаны, а мільёны людзей страцілі свае жыцці.
Завяршыўся форум маладзёжнай дыскусійнай пляцоўкай «Памяць пакаленняў» у рамках публічных лекцый вядучых экспертаў. Мадэратарам пляцоўкі выступіў намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинок.
![]() |
1. Прывітальнае слова рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай Ю.Я.Раманоўскага |
![]() |
2. Удзельнікі міжнароднага форуму |
![]() |
3. Прывітальнае слова намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулинка |
![]() |
4. Узнагароджанні А.І.Корсак Ганаровай граматай НАРБ |
![]() |
5. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі «Нацысцкі генацыд беларускага народа: гістарычнае асэнсаванне і судовая практыка» |
![]() |
6. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе выставу «Памяць патрэбна жывым!» |
![]() |
7. Планшэтная выстава «Памяць патрэбна жывым!» |
![]() |
8. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе выставу «Памяць патрэбна жывым!» |