Аб дэманстрацыі выстаўкі архіва «Жаночы вобраз вайны»
З красавіка па чэрвень 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея» будзе дэманстравацца выстава «Жаночы вобраз вайны» установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Выстава складаецца з 8 стэндаў, прысвечаных жанчынам, якія стаялі побач з мужчынамі дзея абароны сваёй Радзімы, адважна ваявалі на франтах і ў тыле ворага. Сваім гераізмам яны назаўжды пакінулі ў нашай гісторыі свой значны след.
Усе жадаючыя могуць наведаць выставу, якая будзе адкрыта для наведвальнікаў у ДУА «Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея».
![]() |
1.Навучэнцы Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казей на выставе «Жаночы вобраз вайны» в.Станькава, Дзяржынскі раён, 15.04.2025. |
![]() |
2. Вучні Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казей на выставе «Жаночы вобраз вайны» в.Станькава, Дзяржынскі раён, 15.04.2025. |
![]() |
3. Вучні Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казей на выставе «Жаночы вобраз вайны» в.Станькава, Дзяржынскі раён, 15.04.2025. |
![]() |
4. Вучні Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казей на выставе «Жаночы вобраз вайны» в.Станькава, Дзяржынскі раён, 15.04.2025. |