Фільм «Гісторыя вялікай перамогі», падрыхтаваны БДАКФФД, 15 красавіка 2025г. быў паказаны для навучэнцаў і моладзі г.Віцебска і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і партый Віцебскай вобласці
15 красавіка 2025г. на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна прайшла канферэнцыя «Захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, генацыдзе беларускага народа і праблема рэабілітацыі нацызму ў сучасным свеце», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Канферэнцыя была падрыхтавана Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І.Леніна, Віцебскай абласной арганізацыйнай структурай РДГА «Беларускае таварыства «Веды».
У залі прысутнічала 156 чалавек.
На канферэнцыі прагучаў даклад «Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ў дзейнасці дзяржаўных архіваў рэспублікі ў 2024-2025гг.». з дэманстрацыяй фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага БДАКФФД. Даклад агучыла нам.дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна.
Праект «Адкрыты кінаархіў» стаў наватарскім праектам у архіўнай галіне Беларусі. Ён праходзіць пад эгідай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве. У яго рамках у сацыяльнай сетцы YouTube створаны канал «БДАКФФД».
На канале рэгулярна з’яўляецца ўнікальная архіўная хроніка па гісторыі Беларусі.
У ходзе канферэнцыі Дзяржархівам Віцебскай вобласці была праведзена рэкламная кампанія аб YouTube-канале БДАКФФД. Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі распаўсюджаныя рэкламныя лістоўка са спасылкамі на рэсурсы БДАКФФД і ягоны YouTube-канал.
Арганізатары канферэнцыі выказалі падзяку Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаменту па архівах і справаводству і БДАКФФД за прадстаўленую магчымасць убачыць архіўную хроніку.
![]() |
1. Банэр канферэнцыі «Захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, генацыдзе беларускага народа і праблема рэабілітацыі нацызму ў сучасным свеце», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. |
![]() |
![]() |
2-3. Гучыць даклад «Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ў дзейнасці дзяржаўных архіваў рэспублікі ў 2024-2025гг». з дэманстрацыяй фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага БДАКФФД. |
![]() |
4. Сярод удзельнікаў канферэнцыі былі распаўсюджаныя рэкламныя ўлёткі са спасылкамі на рэсурсы БДАКФФД і ягоны YouTube-канал. |
![]() |
5. Падчас канферэнцыі Дзяржархівам Віцебскай вобласці была праведзена рэкламная кампанія аб YouTube-канале БДАКФФД. |