Выбітныя людзі Беларусі: супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную беларускай паэтцы Ганне Новік

Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную беларускай паэтцы, Ганне Новік, удзельніцы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне.

У юнацтве Ганна Новік брала ўдзел у жыцці Куранецкага беларускага падполля. Працавала інспектарам у Куранецкім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны была партызанкай.

З 1948 года – старшыня калгаса ў Варонічах, старшыня сельсавета, працуе намеснікам начальніка палітаддзела МТС Крывіцкага раёна.

Пасля вайны друкавалася ў мясцовай газеце «Полымя». У 1960 годзе яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Максім Танк лічыў Ганну Новік і яе творчасць несправядліва забытымі. Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прысвоена імя Ганны Новік.