Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 15 красавіка 2025г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 10класа СШ №24 г.Магілёва імя К.М.Сіманава патрыятычнай накіраванасці.
У ходзе экскурсіі, хлопцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Праглядзелі дакументальны фільм: «Вызваленне горада Магілёва», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».
У рамках мерапрыемства хлопцы наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. А таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.
А таксама супрацоўнікамі архіва праведзена прафарыентацыйная агітацыя аб магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
![]() |
1. Вучні глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
2. Экскурсія ў архівасховішча. |
![]() |
3. Вучні ў музейным пакоі. |
![]() |
4. Агульнае памятнае фота. |