Першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні жаночай канферэнцыі «Памяць аб Вялікай Перамозе»

11 красавіка 2025 года Мінскай гарадской арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» была арганізавана канферэнцыя «Памяць аб Вялікай Перамозе» у якой прыняло ўдзел больш за 600 жанчын розных прафесій: педагогі, урачы, cупрацоўнiкi адміністрацыі, работнiкi прамысловасці. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляла старшыня першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» М.А.Старасценка

У першай частцы форуму прадстаўніцы арганізацый наведалі знакавыя месцы сталіцы – музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны i Нацыянальны мастацкі музей. Другая частка ўключала прэзентацыю выставы «Жанчыны Вялікай Перамогі» і пленарнае пасяджэнне. Лейтматывам сустрэчы стала тэма захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і аб лёсах жанчын вайны. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь таксама прадставіў дакументы з сямейнага архіва намесніка загадчыка аддзела iнфармацыйна-пошукавых сiстэм У.Ю.Монзуля аб удзеле яго бабулі Лосевай Серафімы Іосіфаўны ў вызваленні Радзімы.

У канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегацыі Маскоўскага, Тульскага, Смаленскага, Мурманскага рэгіянальных аддзяленняў саюза жанчын Расіі. З прывітальным відэазваротам таксама падключыліся намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Алена Богдан, жанчыны з Кітая i Кыргызстана.

Падчас канферэнцыі прагучалі апавяданні школьнікаў пра подзвігі жанчын Вялікай Айчыннай вайны. Творчыя прэзентацыі дапаўнялі выступленні артыстаў. Яны выканалі вядомыя і ўсімі любімыя песні ваенных гадоў.

Завяршылася канферэнцыя сумесным выкананнем песні «Дзень Перамогі».

 

1. Ускладанне кветак да стэлы «Мінск – горад-герой»
2. Каля стэлы «Мінск – горад-герой»
3. Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі
4. Дэлегацыя пярвічных арганізацый ГА «БСЖ» Першамайскага раёна на гарадской канферэнцыі
5. Выступленне старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ», начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама А.М.Чамаданавай.
6. Выстава «Жанчыны Вялікай Перамогі»
7. Прывітальнае відэа ад Саюза жанчын Расіі
8. Відэапрывітанне ад жанчын Кітая
9. Старонка выставы аб удзеле С.I.Лосевай у вызваленні Беларусі (дакументы з сямейнага архіва намесніка загадчыка аддзела У.Ю.Монзуля)
10. Старшыня першаснай арганізацыі ГА «БСЖ» М.А.Старасценка на канферэнцыі