Удзел кіраўніка першаснай ячэйкі ГА БРСМ БДАМЛМ у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

10 красавіка 2025 года кіраўнік першаснай ячэйкі ГА БРСМ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) І.А.Лабовіч прыняў удзел у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі РБ.

У рамках мерапрыемства была праведзена арганізацыйная канферэнцыя па стварэнні галіновага камітэта першасных арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сістэмы юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара-нарады звярнуліся Міністр юстыцыі Я.І.Каваленка і першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ А.С.Лук’янаў, пасля чаго адбылося адкрыццё дыялогавай пляцоўкі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі РБ. Спікер дадзенай тэмы – начальнік Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння С.Н.Шэндзік.

Падчас правядзення канферэнцыі па стварэнні галіновага камітэта першасных арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сістэмы юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі зацверджаны члены дадзенага камітэта.

 

Кіраўнік першаснай ячэйкі ГА БРСМ БДАМЛМ І.А.Лабовіч падчас семінара-нарады