Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі работнікамі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў»
2 і 9 красавіка 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі работнікі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».
На працягу апошніх гадоў ідзе актыўнае развіццё турызму як адной з самых перспектыўных галін эканомікі Рэспублікі Беларусь. У дадзеных умовах усё больш актуальным становіцца абнаўленне інфармацыі для прафесіяналаў у сферы культуры, адукацыі і турызму.
Госці азнаёміліся з гісторыяй і фондамі архіва, а таксама са спецыфікай яго дзейнасці і асноўнымі напрамкамі работы. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін правёў для гасцей экскурсію па архівасховішчу і паказаў асабліва каштоўныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве.
Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько прачытала лекцыю на тэму «Дакументы НГАБ як крыніца па гісторыі экскурсійна-турыстычнай дзейнасці».
У рамках мерапрыемства падрыхтавана выстава кніжных выданняў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР і НГА Беларусі.
Госці праявілі вялікую цікавасць да дакументальнай спадчыны Беларусі і задавалі шматлікія пытанні.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра гісторыю і сучасную дзейнасць архіва |
![]() |
2. Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько чытае лекцыю |
![]() |
3. Работнікі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» |
![]() |
4. Работнікі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» падчас дэманстрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
5. Работнікі РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» |
![]() |
6. Экскурсія па архівасховішчу |