Загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2025 № 17 зацверджана «Примерная номенклатура дел республиканских государственных архивов»
Прыкладная наменклатура спраў рэспубліканскіх дзяржаўных архіваў зацверджана загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 01.04.2025 № 17 «Об утверждении Примерной номенклатуры дел республиканских государственных архивов».
Прыкладная наменклатура спраў прызначана для аказання практычнай дапамогі работнікам рэспубліканскіх дзяржаўных архіваў пры складанні наменклатуры спраў. У ёй устанаўліваецца пералік загалоўкаў спраў, які адпавядае парадку дакументавання тыпавых функцый рэспубліканскіх дзяржаўных архіваў, вызначаецца аптымальны парадак размяшчэння спраў і замацоўваюцца тэрміны захоўвання на падставе нарматыўных прававых актаў.
Укараненне ў практыку работы рэспубліканскіх дзяржаўных архіваў прыкладнай наменклатуры спраў дазволіць упарадкаваць складанне іх наменклатур спраў, будзе садзейнічаць замацаванню адзінага парадку фарміравання спраў, правільнаму ўстанаўленню тэрмінаў захоўвання дакументаў, дазволіць урэгуляваць пытанні правядзення экспертызы каштоўнасці і адбору дакументаў рэспубліканскіх дзяржаўных архіваў на пастаяннае захоўванне.
Спампаваць «Примерную номенклатуру дел республиканских государственных архивов» можна тут.