Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у канцэрце-рэквіеме «Кожны трэці», прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі
У фае Палаца Рэспублікі, дзе праходзіў канцэрт, гледачам быў прадстаўлены шэраг выставак, у падрыхтоўцы якіх бралі ўдзел і архіўныя ўстановы: фотавыстава «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік», выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах», выстава «Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць».
Выстаўка «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» заснавана на дакументах Нацыянальнага архіва Беларусі «Партызаны Беларусі». Па выніках 2022года праект быў удастоены Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.
Зрабіла моцнае ўражанне падборка фотаматэрыялаў з фондаў БДАКФФД.
Незгладжальнае ўражанне зрабіла выстава «Хлеб – нябачная сіла Перамогі». Экспазіцыі прадстаўлена «Мінскхлебпрам». Выстаўка складаецца з фотаматэрыялаў і 5відаў хлеба па рэцэптах ваенных гадоў. Хлеб можна было прадэгуставаць. На стале стаялі шалі з кавалачкам хлеба ў 125г. Побач быў стол з сучаснай прадукцыяй. Такое параўнанне дазволіла кожнаму яшчэ раз у думках падзякаваць нашым дзядам за мірнае жыццё, за Перамогу!
Таксама можна было напісаць ліст-трохвугольнік і адправіць яго па пошце родным і знаёмым. Такое мерапрыемства было арганізавана на фотавыставе «Лёсы, складзеныя ў трыкутнік». Гэта быў сумесны праект БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці на канцэрце-рэквіеме «Кожны трэці», прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі. |
![]() |
2. Выстава «Хлеб – нябачная сіла Перамогі» ў фае Палаца Рэспублікі гледачам, дзе праходзіў канцэрт. |
![]() |
3. Выстава «Хлеб – нябачная сіла Перамогі» ў фае Палаца Рэспублікі гледачам, дзе праходзіў канцэрт. |
![]() |
4. На фотавыставе «Лёсы, складзеныя ў трыкутнік» можна было напісаць ліст-трохвугольнік і адправіць яго па пошце родным і знаёмым. |