Навучальны семінар праведзены ў ЗГА ў Лідзе
20.03.2025 загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» А.Ю.Лаўрукевіч на базе архіва быў праведзены семінар па вывучэнні новай рэдакцыі «Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях» і «Правілаў работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый» для кіраўнікоў спраў сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Лідскага раёна.
Пасля заканчэння семінара былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.
Таксама ўдзельнікам семінара прадэманстравалі фільм «Вызваленне Гродзеншчыны», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
1. Агульнае фота ўдзельнікаў семінара |
![]() |
2. Навучальны семінар для кіраўнікоў спраў сельскіх саветаў |
![]() |
3. Прагляд фільма «Вызваленне Гродзеншчыны» |
![]() |
4. Прагляд фільма «Вызваленне Гродзеншчыны» |