Залатая нітка добрых спраў: маладзечанскія архівісты далучыліся да акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў»

Напярэдадні юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне маладзечанскія архівісты сумесна з актыўнымі ўдзельнікамі медыяпраекта «Архіўны веснік» СШ нумар 14 горада прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі па зборы манет для стварэння памятнага знака «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Ідэя, ініцыяваная дабрачынным фондам імя Аляксея Талая, аб’ядноўвае людзей з розных рэгіёнаў постсавецкай прасторы ў імкненні захаваць памяць аб героях вайны і перадаць яе будучым пакаленням.

– Для архівістаў удзел у дадзенай акцыі мае асаблівае значэнне. Яны не толькі займаюцца захаваннем гістарычных дакументаў і сведчанняў, але і актыўна ўдзельнічаюць у фармаванні грамадскай свядомасці. Збор манет для помніка – гэта не проста акцыя, а магчымасць выказаць падзяку тым, хто абараніў мір і свабоду, а таксама нагадаць аб значнасці захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў, – адзначыла дырэктар дзяржархіва І.З.Пудакевіч.

Памятны знак, які будзе ўстаноўлены на Паклоннай гары ў Маскве 9 мая 2025 года, стане сімвалам сувязі пакаленняў і пераемнасці. Архівісты разумеюць, што іх праца па захаванні дакументаў, фатаграфій і ўспамінаў ветэранаў адыгрывае ключавую ролю ў падтрыманні гэтай сувязі. Яны актыўна дзеляцца інфармацыяй аб гераічных подзвігах продкаў, дапамагаючы моладзі ўсвядоміць, наколькі важная гісторыя іх краіны.

На фота: І.З.Пудакевіч і навучэнцы СШ №14 г.Маладзечна