Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14 сакавіка 2025 года, напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся сход працоўнага калектыву. Дырэктар архіва Аляксандр Браніслававіч Вянсковіч расказаў супрацоўнікам аб зменах і дапаўненнях у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, звярнуўшы ўвагу работнікаў на тое, што правы, свабоды і гарантыі рэалізацыі кожнага чалавека з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Работнікам архіва быў прадэманстраваны відэаролік «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», падрыхтаваны на аснове кінадакументаў, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

 

1. Выступленне дырэктара архіва Вянсковіча А.Б. перад калектывам.
2. Працоўны калектыў падчас прагляду відэаролік «15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».