Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня жанчын, у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці
7 сакавіка 2025 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня жанчын. Мужчынская частка калектыву ад усёй душы павіншавала жанчын-калег з надыходзячым святам. У адрас прыгожай паловы калектыву прагучалі самыя цёплыя словы і пажаданні. Суправаджалася мерапрыемства святочным канцэртам.
Таксама напярэдадні Дня жанчын у архіве прайшла выстава творчых работ супрацоўніц установы. Дадзенае мерапрыемства прадаставіла ўсім жадаючым магчымасць прадэманстраваць свае таленты і творчыя здольнасці ў розных галінах дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. На выставе былі прадстаўлены работы, выкананыя ў разнастайных тэхніках: жывапіс, вязанне, качанне з воўны, а таксама вырабы з эпаксіднай смалы.
![]() |
1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч віншуе жаночую частку калектыву з надыходзячым святам |
![]() |
2. Калектыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці |
![]() |
3. Выстава творчых работ супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці |