«Майстры працы-Радзіме»: у Маладзечне прайшло ўшанаванне перадавікоў галін народнай гаспадаркі і сацыяльна-культурнай сферы раёна. У ліку ўзнагароджаных-дырэктар занальнага дзяржархіва
7 сакавіка ў Палацы культуры г.Маладзечна прайшло свята-ушанаванне перадавікоў галін народнай гаспадаркі і сацыяльна-культурнай сферы раёна «майстры працы Маладзечанскага краю – радзіме». Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Мінскага абласнога і Маладзечанскага раённага выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і сілавых структур, духавенства, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, ганаровыя госці.
Мерапрыемства адкрыў старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Павел Губко. Ён ад душы павітаў усіх прысутных у зале, павіншаваў з працоўнымі перамогамі, расказаў аб поспехах і перспектывах развіцця рэгіёна. Ва ўрачыстай абстаноўцы адзначыў лепшых спецыялістаў і кіраўнікоў арганізацый, якія атрымалі права быць занесенымі на раённую Дошку гонару. Павел Губко таксама ўручыў узнагароды тым, хто дасягнуў вялікіх поспехаў у працоўнай дзейнасці. У прыватнасці Ганаровай граматы Маладзечанскага райвыканкама ўдастоена дырэктар занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна Іна Пудакевіч.
Яркім падарункам для прысутных стала канцэртная праграма, якая была прысвечана не толькі працоўным перамогам мінулага года, але і некалькіх дзесяцігоддзяў – раён адзначае сваё 85-годдзе. Арганізатары змаглі адлюстраваць у музычных і тэатральных пастаноўках гісторыю развіцця Маладзечаншчыны, уключыўшы ў праграму архіўную хроніку.
![]() |
1. Супрацоўнікі ЗГА Маладзечна падчас мерапрыемства. |
![]() |
2. Узнагароджанне І.З.Пудакевіч. |
![]() |
3. Перадавікі працы Маладзечанскага раёна. |
![]() |
4. Архіўная хроніка ў канцэртнай праграме. |
![]() |
5. Архіўная хроніка ў канцэртнай праграме. |
![]() |
6. Святочная праграма. |