Аб арганізацыі ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» выставы «Мой завод – мой гонар!», прысвечанай 125-годдзю з часу заснавання Аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны змагар»

3 сакавіка 2025 года ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» падрыхтавана выстава архіўных дакументаў «Мой завод – мой гонар!», прысвечаная 125-годдзю з часу заснавання Аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны змагар».

Гісторыя завода налічвае шмат слаўных традыцый, якія сталі вынікам самаадданай працы ўсіх пакаленняў работнікаў.

Пачатак гістарычнага летапісу завода быў пакладзены ў 1900 годзе, калі на беразе Аршыцы, на тэрыторыі, цяпер займаемай заводам, аршанскімі мяшчанамі С.П. Ясінскім і І.Б.Славінскім, былі пабудаваны і адкрыты жалеза-ліцейныя майстэрні па вырабе бочак, цыстэрнаў, машын і апаратаў для млыноў і вінакурных заводаў, сельскагаспадарчага інвентара.

Сёння станкі «Чырвонага барацьбіта» працуюць у больш чым у 115 краінах свету і экспарт працягвае быць найважнейшым прыярытэтам працы аршанскіх станкабудаўнікоў, аналагаў «Чырвонаму барацьбіту» няма ні ў Беларусі, ні ў Расіі.

На экспазіцыі падрыхтаванай выставы прадстаўлены архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю стварэння завода, этапы аднаўлення і вытворчы рост у пасляваенны перыяд: рашэнні, загады, штатныя расклады, паказчыкі вытворчай дзейнасці прадпрыемства, статыстычныя звесткі, справаздачы, даклады, даведкі, дакументы аб узнагароджанні і ўдзеле ў міжнародных выставах, фатаграфіі.

Выстаўка адрасавана шырокаму колу асоб: школьнікам, студэнтам, краязнаўцам, педагогам і ўсім, каму цікавая гісторыя Аршанскага рэгіёна.