Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» дзейнічае дакументальная выстава «Выстаялі і перамаглі»
Дакументы і фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе «Выстаялі і перамаглі», распавядаюць пра трагічную старонку Навагрудчыны ваеннага перыяду: пачатак Вялікай Айчыннай вайны і акупацыю горада, «Навагрудскі кацёл», становішча насельніцтва на акупаванай тэрыторыі, генацыд мірных жыхароў, арганізацыю партызанскага руху, гераічную барацьбу і доўгачаканае вызваленне.
Прэзентацыі выставы прашлі ў Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце, кінатэатры «Зорка», Навагрудскай раённай бібліятэцы, установах адукацыі горада.
На фота: Банерная дакументальная выстава «Выстаялі і перамаглі»