Дакументальная выстава «Станаўленне і развіццё прафесіі судовага выканаўцы на беларускіх землях»
6 і 7 лютага 2025 года на базе Нацыянальнаго цэнтра прававой iнфармацыi адбыўся вучэбна-метадычны збор і нарада работнікаў органаў прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) падрыхтаваў дакументальную выставу «Станаўленне і развіццё прафесіі судовага выканаўцы на беларускіх землях».
Статус судовых выканаўцаў у Савецкай Беларусі быў усталяваны ў 1923 г.з увядзеннем у дзеянне Грамадзянскага працэсуальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў РСФСР на тэрыторыі БССР. У дадатак да дадзеных нарматыўных прававых актаў была выдадзена серыя цыркуляраў і інструкцый, якія рэгламентавалі агульныя і прыватныя пытанні выканання судовых рашэнняў.
На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы: спіс кас спецыяльных зборшчыкаў па ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР; імянны спіс народных суддзяў, упаўнаважаных Вышэйшага суда і судовых выканаўцаў; справаздачы аб рабоце судовых выканаўцаў; анкеты судовых выканаўцаў; пратаколы пасяджэнняў Рэспубліканскай камісіі па падвядзенні вынікаў аглядаў – конкурсаў на лепшую канцылярыю і лепшага судовага выканаўцы і іншыя дакументы.
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка пазнаёміла з выставай удзельнікаў і гасцей мерапрыемства.
![]() |
1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.I.Каваленка і намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Ката |
![]() |
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
4. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў |
![]() |
5. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.У.Пецюкевіч знаёміць з банэрнай выставай «Рэспубліка-партызанка» |
![]() |
7. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка распавядае аб дакументах, прадстаўленых на выставе |