Наведванне супрацоўнікамі ААТ «Белаграпрамбанк» выставы «Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню»

6 лютага 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прайшла экскурсія для супрацоўнікаў ААТ «Белаграпрамбанк» і членаў іх сем’яў. Удзельнікі экскурсіі азнаёміліся з выставай «Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню».

У рамках сустрэчы загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка распавяла супрацоўнікам банка гісторыю архіва. Навуковы супрацоўнік аддзела Ю.С.Верамейчык азнаёміла гасцей з арыгінальнымі архіўнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць гісторыю запаведніка, фатаграфіямі вядомага беларускага фотамайстра Д.Іўковіча.

Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў экскурсіі выклікалі прадстаўленыя на выставе пудзiлы жывёл i гербарыі рэдкіх раслін з Бярэзінскага запаведніка.

 

1. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка распавядае гасцям архіва гісторыю НАРБ
2. Навуковы супрацоўнік Ю.С.Верамейчык знаёміць гасцей архіва з арыгінальнымі архіўнымі матэрыяламі, якія адлюстроўваюць гісторыю запаведніка
3. Навуковы супрацоўнік Ю.С.Верамейчык дэманструе гасцям архіва гербарыі рэдкіх раслін з Бярэзінскага запаведніка