Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» адбыўся агульны сход калектыву ўстановы па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год
10 студзеня 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры», з удзелам начальніка ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Кухарава Дзмітрыя Уладзіміравіча, адбыўся агульны сход калектыву ўстановы па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год. У фармаце відэаканферэнцыі ў сходзе прыняла ўдзел начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Заянчкоўская.
На сходзе быў заслуханы даклад дырэктара архіўнай установы Вахрушавай Таццяны Сяргееўны аб выніках выканання асноўных паказчыкаў работы за 2024 год.
Вольга Уладзіміраўна і Дзмітрый Уладзіміравіч падзякавалі Таццяне Сяргееўне і калектыву архіва за зладжаную работу і пажадалі поспехаў у гэтым годзе.
На фота: Начальнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Д.У.Кухараў, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» Т.С.Вахрушава і калектыў архіўнай установы падчас падвядзення вынікаў работы архіва за 2024 год.