Аб правядзенні ва ўстанове Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці» прафарыентацыйнага мерапрыемства са старшакласнікамі школ г.Гомеля
18 снежня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» было арганізавана мерапрыемства для прафарыентацыі вучняў выпускных класаў сярэдняй школы №67 г.Гомеля. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшакласнікі, частка з якіх плануюць стаць студэнтамі гістарычных факультэтаў ВНУ краіны,пяць з якіх выдатна вучацца і імкнуцца да атрымання «залатых медалёў».
Усвядомлены выбар прафесіі – адно са складовых накіравальных у выхаванні сучаснай моладзі. Інфармацыю аб прафесіі архівіста, абасаблівасцях архіўнай работы, змесце архіўных фондаў і асноўных напрамках работы аддзелаў архіва цікава расказалі навучэнцам дырэктар архіва Юрый Васільевіч Шастапалаў і загадчыца аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Святлана Анатольеўна Прымакова. Архівіст 1 катэгорыі Валянціна Анатольеўна Чэкан пазнаёміла навучэнцаў з тым, як у лабараторыі архіва апрацоўваюцца, рамантуюцца і рэстаўруюцца дакументы, бо кожны дакумент, прыняты ў архівасховішчы, гэта пасведчанне аб падзеях і людзях нашай краіны. Для дзяцей была арганізавана аглядная экскурсія па архівасховішчах, якія захоўваюцца ў фондах архіва.
Засваенне прафесіяй архівіста – гэта, ў першую чаргу, патрыятычнае выхаванне. Таму неабходна папулярызаваць гэтую прафесію сярод маладога пакалення, каб захаваць гістарычную памяць нашага народа.
Дырэктар архіва Ю.В.Шастапалаў выказаў шчырую надзею на тое, што навучэнцы – будучыя абітурыенты, зацікавяцца архіўнай справай і выбраная прафесія стане для іх пакліканнем.
1. Удзельнікі мерапрыемства па прафарыентацыі – дырэктар архіва Ю.В.Шастапалаў і навучэнцы 11 класа сярэдняй школы №67 г.Гомеля |
2. У архівасховішчы |
3. Супрацоўнікі архіва дэманструюць навучэнцам дакументы, якія маюць патрэбу ў рамонце. |
4. В.Чакан паказвае рабятам працэсы рамонту архіўных дакументаў |