«Архівы-школе: Экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж»
У рамках акцыі «Архівы-школе» 12 снежня 2024 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў пазнаёміў навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў, а таксама з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», якая прысвечана гісторыі горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Рабятам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск), прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама была праведзена гутарка на тэму «Вызваленне» г.Магілёва ў 1944 годзе».
Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе рабяты змаглі ўбачыць працэс лічбавай апрацоўкі архіўных спраў. Таксама навучэнцы пабывалі ў архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, умовамі і рэжымам іх захоўвання.
![]() |
1.Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» на ганку ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (12 снежня 2024 года) |
![]() |
2. Вучні ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» у лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў. |
![]() |
![]() |
3-4. Навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» падчас прагляду фільма «Вызваленне». |