Інфармацыйная гадзіна ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

12 снежня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой калектыў архіва азнаёміўся з матэрыялам «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная», падрыхтаваным Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўлены матэрыял прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь і асвятляе асноўныя дасягненні краіны за гады незалежнасці ў розных сферах – прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, медыцыне, культуры і спорце. Асобная частка матэрыялу прысвечана развіццю архіўнай галіны.

 

1. Калектыў архіва падчас інфармацыйнай гадзіны.
2. Загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.Р.Канапліцкі знаёміць калектыў з інфармацыйным матэрыялам.