Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў VII Маладзёжнай канферэнцыі «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва»
10 снежня 2024 года на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбылася VII Маладзёжная канферэнцыя «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва».
Арганізатарамі выступілі Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ сумесна з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія Каніскага.
Падчас мерапрыемства прысутныя абмеркавалі таксама ключавыя пытанні духоўна-маральнага выхавання, захавання сямейных каштоўнасцей і гістарычнай памяці.
Сярод спікераў былі прадстаўнікі Магілёўскай епархіі, гарадской савет ветэранаў, работнікі ўстаноў адукацыі і органаў ЗАГС. У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму: «Пасляваеннае аднаўленне прамысловасці Магілёўшчыны: выпрабаванне для інстытута сям’і» выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
![]() |
1.Іерэй Віктар (Нікішоў) выступае перад удзельнікамі VII Маладзёжнай канферэнцыі «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва». |
![]() |
2. Удзельнікі VII Маладзёжнай канферэнцыі «Духоўнасць. Моладзь. Ініцыятыва». |
![]() |
3. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў на фоне застаўкі канферэнцыі. |