Віртуальная выстаўка дакументаў «Бацькі і дзеці»
Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстаўка дакументаў «Бацькі і дзеці», прымеркаваная да Дня бацькі і Тыдня бацькоўскай любові. Прадстаўлены дакументы аб сем’ях Вяроўкіных, Яфронаў, Шагалаў, Кібардзіных, Камушараў, Макоўскіх, Караткевічаў, Васільковых, Салярцінскіх, Машэравых, Яроменка, якія пражывалі на Віцебшчыне ў канцы XIX – XX стст.