Сумесны выставачны праект БДАМЛМ і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Мая Сям’я»

15 кастрычніка 2024 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Літаратурнага музея — мастацка-дакументальнай выставы «Мая сям’я», прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання. На выставе прадстаўлены дакументы сям’і Максіма Багдановіча, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ і Літаратурным музеі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў архіва-музея Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў. Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Ірына Вітальеўна Мышкавец выказала словы падзякі спецыялістам БДАМЛМ за плённую сумесную работу пры падрыхтоўцы выставы.

 

1. Н.А.Кручок, І.А.Лабовіч, І.В.Мышкавец, Д.С.Самахвалаў, Л.А.Дударэвіч падчас адкрыцця выставы
2. І.А.Лабовіч, Д.С.Самахвалаў і Н.А.Кручок падчас прагляду экспазіцыі
3. Падчас выступлення Д.С.Самахвалава на адкрыцці выставы.