Аб удзеле С.В.Кулінка ў V Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)»
15 кастрычніка 2024 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбыўся V Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)».
Праца кангрэса пачалася секцыйнымі пасяджэннямі. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок выступіў мадэратарам секцыі «Спецыяльныя гістарычныя навукі. Гісторыя навукі. Метадыка выкладвання», а таксама прадставіў даклад «Узаемадзеянне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў навукова-публікацыйнай рабоце».
На ўрачыстай частцы мерапрыемства з прывітальнымі словамі да прысутных і гасцей кангрэса звярнуліся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік В.Р.Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі акадэмік А.А.Каваленя, прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і Расіі.
Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок зачытаў віншавальны адрас ад кіраўніцтва архіва, а таксама ўручыў узнагароды НАРБ: нагрудным знакам «За заслугі» ўзнагароджаны дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза і загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі, д.г.н., прафесар А.М.Літвін; ганаровымі граматамі НАРБ узнагароджаны вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі, к.г.н., дацэнт А.А.Крыварот і навуковы супрацоўнік гэтага ж цэнтра В.М.Надтачаеў.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок мадэруе секцыю «Спецыяльныя гістарычныя навукі. Гісторыя навукі. Методыкі выкладвання» |
![]() |
2. Праца секцыі |
![]() |
3. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок віншуе калектыў Iнстытута гісторыі НАН Беларусі з 95-годдзем |
![]() |
4. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок віншуе калектыў Iнстытута гісторыі НАН Беларусі з 95-годдзем |