Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў Рэспубліканскім семінары па пытаннях ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы
3 кастрычніка 2024 г. старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Святлана Прымакова і грамадскі інспектар па ахове працы Вікторыя Рудэнка прынялі ўдзел у Рэспубліканскім семінары па пытаннях ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы.
У Рэспубліканскім семінары прынялі ўдзел старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аляксандр Матарас, прадстаўнікі дзяржаўных і іншых устаноў Гомельскай вобласці.
На Рэспубліканскім семінары былі прапрацаваны такія актуальныя пытанні, як: выкананне заканадаўства аб працы і аб ахове працы, забеспячэнне бяспечных умоў працы, прафілактыка вытворчага траўматызму, цыфравізацыя аховы працы, прычыны няшчасных выпадкаў на вытворчасці і інш.
![]() |
1.Правядзенне Рэспубліканскага семінара па пытаннях ажыццяўлення грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. |
![]() |
2. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Святлана Прымакова і грамадскі інспектар па ахове працы Вікторыя Рудэнка. |