Дзень адчыненых дзвярэй у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна, прымеркаваны да Дня пажылых людзей

2 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. Архіў наведала група грамадзян пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г.Гродна. Для наведвальнікаў была праведзена тэматычная экскурсія «З гісторыі аптэчнай справы Гродзенскай губерні» з паказам прэзентацыі аднайменнай выстаўкі, таксама арганізаваны прагляд фільма, падрыхтаванага БДАКФФД.

 

1. Грамадзяне пажылога ўзросту аддзялення дзённага прыбывання ЦСАН Кастрычніцкага раёна г.Гродна падчас прагляду прэзентацыі.
2. Госці пад час прагляду фільма.