1 кастрычніка 2024 г. у Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі» адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ навучэнцаў «Яны вызвалялі Радзіму»

Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 80». У працы аргкамітэта конкурсу, праведзенага ў форме канферэнцыі навучэнцаў, прыняў удзел загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці У.П.Каханка.

На суд кампетэнтнага журы былі прадстаўлены даследчыя праекты навучэнцаў, прысвечаныя вызваленню населеных пунктаў Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гг.

Лепшыя з прадстаўленых праектаў былі ўдастоены дыпломаў 1-й, 2-й і 3-й ступені і рэкамендаваны для ўдзелу ў фінальным рэспубліканскім этапе конкурсу.

 

1. Навучэнцы гімназіі №1 г.Оршы падчас абароны даследчай працы
2. Калектыўнае фота ўдзельнікаў і арганізатараў мерапрыемства