Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у акцыі «Спіна да спіны»

27 верасня 2024 г. у рамках акцыі «Спіна да спіны», якая праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь», старшыня першаснай арганізацыі «Белая Русь» дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» В.А.Баранаў і працаўнік архіва У.Н.Смаль перадалі ў арганізацыю «Белая Русь» Першамайскага раёна г.Мінска гуманітарную дапамогу для пацярпелых ад баявых дзеянняў рэгіёнаў Расіі, сабраную работнікамі архіва.

У характары беларусаў закладзена жаданне дапамагчы. Ідэаламі беларускага народа з’яўляюцца сумленне, дабрыня, любоў да людзей, прыгажосць, гармонія. Таму мы не маглі не прыняць удзел у акцыі «Спіна да спіны».

 

1. Гуманітарная дапамога пацярпелым рэгіёнам
2. Перадача гуманітарнай дапамогі