Дзень адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» для прадстаўнікоў арганізацый крыніц камплектавання з паказам фільма «Вызваленне»

26 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбыўся дзень адчыненых дзвярэй для прадстаўнікоў арганізацый крыніц камплектавання.

У дне адчыненых дзвярэй прынялі ўдзел асобы, адказныя за архіў, і спецыялісты дакументацыйнага забеспячэння ўстаноў і арганізацый.

Наведвальнікам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для прысутных была арганізавана экскурсія ў лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе ім быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і ўмовы захоўвання дакументаў у архівасховішчах.

Акрамя таго, госці змаглі азнаёміцца з бягучымі выставамі архіўных дакументаў на стэндах і вітрынах, якія прысвечаны Дню народнага Адзінства і Году Якасці («ААТ «Магілёўскі мясакамбінат»: якасць, правераная часам»).

 

1.Удзельнікі дня адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» у холе архіва.
2.Прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне» ў рамках дня адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
3.Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Караткевіч паказвае гасцям працэс аблічбоўкі дакументаў.
4.Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Клебча праводзіць экскурсію ў архівасховішча.