Падрыхтоўка пажарнай дружыны Цэнтральнай лабараторыі – адзін з асноўных аспектаў забеспячэння ўстойлівага функцыянавання ва ўмовах надзвычайных сітуацый

25-26 верасня ў сталіцы праводзіцца комплекснае вучэнне «Кіраванне сіламі і сродкамі Партызанскага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы ДСНС і ГА пры пагрозе і ўзнікненні НС у мірны і ваенны час».

У ходзе адпрацоўкі першага этапу вучэнняў кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска М.А.Паляковым сённяшні дзень быў абвешчаны Днём грамадзянскай абароны. У рамках выканання ўступнай па правядзенні мерапрыемстваў грамадзянскай абароны з членамі пажарнай дружыны лабараторыі праведзены заняткі па дзеянні пажарнай дружыны пры выкананні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ.

 

1. дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (злева) заслухоўвае даклад галоўнага інжынера – камандзіра пажарнай дружыны лабараторыі У.А.Вітушкі (справа) аб запланаваных мерапрыемствах грамадзянскай абароны
2. галоўны інжынер-камандзір пажарнай дружыны лабараторыі У.А.Вітушка (справа) праводзіць заняткі з членамі пажарнай дружыны (злева-направа) – Д.В.Мачульскім, М.М.Філановічам, А.А.Гарнашэвічам, В.І.Кулаком