Аб працоўным візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Воінава А.Л. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна

25 верасня 2024 года адбыўся працоўны візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Воінава А.Л. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна.

У ходзе візіту Воінаў А.Л. наведаў тры архівасховішчы, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, пакой аблічбоўкі архіўных дакументаў, абмеркаваў з супрацоўнікамі архіва спецыфіку і ўмовы працы, а з намеснікам дырэктара Алясюк В.Б. і загадчыкамі аддзелаў архіва – выкананне асноўных паказчыкаў дзейнасці архіва за 2024 год.

У завяршэнні візіту адбылася сустрэча з працоўным калектывам, дзе дырэктар Дэпартамента станоўча ацаніў работу архівістаў, а таксама паставіў канкрэтныя задачы ў далейшай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна.

 

1. Наведванне архівасховішча НГАБ у г.Гродна дырэктарам Дэпартамента Воінавым А.Л. разам з намеснікам дырэктара архіва Алясюк В.Б. і загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Пляшачковай А.А.
2. Наведванне дырэктарам Дэпартамента Воінавым А.Л. пакоя алічбоўкі архіўных дакументаў НГАБ у г.Гродна.
3. Дырэктар Дэпартамента Воінаў А.Л. разам з намеснікам дырэктара архіва Алясюк А.Б. і загадчыкамі аддзелаў пры абмеркаванні выканання асноўных паказчыкаў дзейнасці архіўнай установы.
4. Дырэктар Дэпартамента Воінаў А.Л. у час сустрэчы з працоўным калектывам НГАБ у г.Гродна.