Удзел БДАМЛМ у пасяджэнні Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы зварот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь

24 верасня 2024 года адбылося пасяджэнне Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны зварот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь.

У рамках яго правядзення з дакладамі аб выніках працы Камісіі ў першым паўгоддзі 2024 г. выступілі намеснік міністра культуры С.А.Саркач і намеснік міністра замежных спраў Ю.Г.Амбразевіч.

Аб рабоце па складанні пераліку страчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны культурных каштоўнасцей і распрацоўцы методыкі іх ацэнкі расказаў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.У. Храмой; аб дзейнасці Нацыянальнага мастацкага архіва Рэспублікі Беларусь па вяртанні культурных каштоўнасцей з-за мяжы — першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай, міжнароднай і асветніцкай рабоце В.А.Кузьміна.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў далажыў аб ходзе работы архіўнай галіны па арганізацыі збору інфармацыі, у тым ліку архіўных дакументаў, звестак, даных, сведчанняў відавочцаў, публікацый кніжных выданняў і артыкулаў у СМІ па тэматыцы Другой сусветнай вайны.

А.А.Макарэнка выступіла з дакладам «Праца Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва па вяртанні культурных каштоўнасцей у 2023 — першай палове 2024 гг.», у якім расказала пра ўнёсак БДАМЛМ у выяўленне, вяртання і ўвядзенне ў навуковы зварот дакументаў па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі з-за мяжы.

 

1. Ю.Г. Амбразевіч і С.А.Саркач падчас паседжання Камісіі
2. Члены Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь