Аб удзеле Дзяржархіва ў г.Оршы ў дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям»

У рамках дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» работнікі Дзяржархіва ў г.Оршы 20 верасня 2024 года наведалі пажылых грамадзян, якія жывуць адзінока і аказалі ім дапамогу ў зборы ўраджаю, навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, у дамах і на прысядзібных участках, падарылі добры настрой і цяпло сваёй душы.