Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы МЫ РАЗАМ НАЗАУЖДЫ да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР

20 верасня ў ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча» адбылася дыялогавая пляцоўка МЫ РАЗАМ НАЗАУЖДЫ да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Аляксандраўны Аўсяннікавай і дырэктара занальнага дзяржархіва Ірыны Антонаўны Барадзіной.

Для навучэнцаў ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча» быў праведзены паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да Дня народнага адзінства.

 

1. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі МЫ РАЗАМ НАЗАУЖДЫ.
2. Выступленне дырэктара занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку Ірыны Антонауны Барадзіной.
3. Выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Аляксандрауны Аўсяннікавай.