Аб наведванні выставы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

19 верасня 2024 года ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі тэматычную выставу «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» у Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І. Леніна.

На выставе прадстаўлены кнігі з фондаў абласной бібліятэкі і матэрыялы з фондаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці», якія раскрываюць сутнасць і змест розных форм генацыду, якія прымяняліся фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі: карныя аперацыі, спаленыя вёскі, нацысцкія лагеры смерці, канцлагеры ваеннапалонных.

Асаблівую цікавасць выклікаюць кнігі серый: «Беларусь. Трагедыя i праўда памяцi, «Без тэрміна даўнасці», «Партызанскі архіў», «Беларусь памятае: у імя жыцця і імя», «Дзеці вайны», «Права на памяць!», якія змяшчаюць шматлікія раней не вядомыя факты масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі грамадзянскага насельніцтва Беларусі, успаміны жыхароў, якія выратаваліся пры спаленні беларускіх вёсак.

 

1. Супрацоўнікі архіва Т.В. Шыманава і В.І. Косцікава на выставе «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І. Леніна.
2. Экспанаты выставы.
3. Экспанаты выставы.