Аб наведванні раскопак масавых пахаванняў мірных жыхароў супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

16 верасня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» сумесна з супрацоўнікамі бібліятэк г. Магілёва наведалі раскопкі раней не вядомых масавых пахаванняў мірных жыхароў часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія праводзяцца ў Казіміраўскім лесе.

На гэты момант па выніках работы 52-га асобнага спецыялізаванага пашуковага батальёна ў гэтым лесе знойдзена некалькі месцаў з астанкамі грамадзян, знішчаных нацыстамі. Знішчэнні праводзіліся шляхам расстрэлаў, закідваннем гранатамі, прымянення машын смерці – «душагубак».

Прысутныя змаглі ўбачыць факты нечалавечай жорсткасці і страшныя сведчанні злачынстваў нацыстаў.

 

1. Дырэктар архіва А.А. Набокава і загадчык аддзела Т.У. Шэўчык.
2. Удзельнікі мерапрыемства ў Казіміраўскім лесе каля раскопак масавых пахаванняў.
3. Удзельнікі мерапрыемства ў Казіміраўскім лесе каля раскопак масавых пахаванняў.
4. Удзельнікі мерапрыемства ў Казіміраўскім лесе каля раскопак масавых пахаванняў.
5. Раскопкі масавых пахаванняў.