17 верасня ў ЗГА ў г. Жлобіне

17 верасня 2024 года, у Дзень народнага адзінства, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дзяржаўнаму святу:

урачысты збор працоўнага калектыву, на якім в.а. дырэктара дзяржархіва Войцік Т.Ф. расказала аб гістарычных асновах дзяржаўнага свята»;

урок «Мы разам – краіна Беларусь» з навучэнцамі 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст». Архівіст Елісеева І.М. расказала аб гісторыі дзяржаўнага свята, аб тым, як адбылося ўз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР, аб значэнні гэтага свята для сучаснай Беларусі.

Завяршыўся ўрок дэманстрацыяй фільма «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Урачысты збор працоўнага калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне»
2. Архівіст Елісеева І.М. праводзіць урок «Мы разам – краіна Беларусь» з навучэнцамі 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна»
3. Навучэнцы за праглядам фільма «Уз’яднанне»