Аб правядзенні сходу працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню народнага адзінства
17 верасня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў А.Г.Карпусенка расказала супрацоўнікам архіва пра падзеі, якія папярэднічалі лёсавызначальнай даце – 17 верасня 1939 г., надаўшы асаблівую ўвагу на важнасць захавання адзінства беларускага грамадства і дзяржавы праз патрыятызм, салідарнасць і сілу нацыі. Увазе архівістаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
1. Выступленне загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў А.Г.Карпусенкі перад супрацоўнікамі архіва. |
![]() |
2. Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне». |