Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна стаў платформай для абмеркавання ролі моладзі ў грамадстве і каштоўнасці гістарычнага вопыту ў пабудове будучыні Беларусі

Занальны дзяржархіў у г.Маладзечна стаў платформай для абмеркавання ролі моладзі ў грамадстве і каштоўнасці гістарычнага вопыту ў пабудове будучыні краіны. Гасцямі ўстановы сталі актывісты грамадскага аб’яднання «Белая Русь». У праграме візіту-экскурсія і адкрыты дыялог з архівістамі на тэму ідэнтычнасці, патрыятызму і сацыяльнай свядомасці. Бо ва ўмовах глабалізацыі і хуткага тэхналагічнага прагрэсу, геапалітычнага становішча важна не забываць аб сваіх каранях і гістарычным кантэксце.

У эпоху фэйкавых навін і маніпуляцый інфармацыяй важна развіваць у моладзі навыкі крытычнага аналізу крыніц. Праца з архіўнымі дакументамі вучыць адрозніваць праўду ад выдумкі.

Галоўнеы спецыяліст РАА ГА «Белая Русь» Марыя Сямко адзначыла, што такія сустрэчы спрыяюць не толькі папулярызацыі архіўнай спадчыны, але і развіццю ў моладзі цікавасці да гісторыі і разумення свайго месца ў свеце, пабудовы адказнай і свядомай грамадзянскай супольнасці.

 

Галоўны спецыяліст Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Марыя Сямко і актывісты
Падчас экскурсіі
Актывісты Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
Падчас прэзентацыі выстаўкі «Да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Падчас наведвання архівасховішча